Узроўні звч-магутнасці, Звч-гатаванне – Sharp R-200WE User Manual
Page 140
BY-8
УЗРОЎНІ ЗВЧ-МАГУТНАСЦІ
Існуе 5 рэжымаў магутнасці мікрахваляў (глядзіце спіс ніжэй).
Узроўні рэгулююцца ўключэннем\адключэннем мікрахваляў. Калі вы гатуеце на ўзроўнях магутнасці, іншых
за ВЫСОКІ, вы зможаце пачуць пульсацыю мікрахваляў падчас гатавання ці размарозкі ежы.
Звычайна прымяняюцца наступныя рэкамендацыі:
800 Вт = (ВЫСОКІ ўзровень) выкарыстоўваецца для
хуткага прыгатавання ці разагрэву запяканак, гара-
чых напояў, гародніны і г.д.
620 Вт = (СЯРЭДНЕ-ВЫСОКІ ўзровень) выкарыстоўва-
ецца для гатавання страў з больш шчыльных прадук-
таў, такіх, як смажанае мяса, мясны рулет, а таксама
для больш далікатных страў, такіх, як сырны соус і
бісквіты. У гэтым скарочанам рэжыме соус не будзе
кіпець, і стравы будуць гатавацца раўнамерна.
440 Вт = (СЯРЭДНІ ўзровень) для харчовых пра-
дуктаў, якія патрабуюць працяглага часу гатавання,
напрыклад, стравы з ялавічыны. Згатаванае ў гэтым
рэжыме мяса будзе больш пяшчотным.
260 Вт (СЯРЭДНЕ-НІЗКІ ўзровень) ужываецца для
раўнамернага размарожвання прадуктаў. Гэты рэ-
жым таксама ідэальна падыходзіць для рысу, мака-
ронных вырабаў, пельменяў і заварнога крэма.
130 Вт = НІЗКІ - для асцярожнай размарозкі, напры-
клад кандытарскіх вырабаў ці тортаў.
ЗВЧ-ГАТАВАННЕ
1. Падрыхтуйце ды пакладзіце ежу у адмысловы посуд (глядзіце "ПРЫДАТНЫ ПОСУД" на старонцы BY-9),
пастаўце ежу ці посуд на сярэдзіну кругавой платформы. Закрыйце дзверцы.
2. Выстаўце УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ МІКРАХВАЛЯЎ на адзін з 5 дасяжных узроўняў.
3. Выстаўце ТАЙМЕР РАЗМАРОЗКІ на пажаданыя значэнні вагі і часу размарозкі і печ уключыцца
аўтаматычна.
4. Калі гатаванне\размарозка скончыцца, ТАЙМЕР РАЗМАРОЗКІ вернецца ў палажэнне "0" і прагучыць
сігнал. Лампа ўнутры печы аўтаматычна выключыцца і платформа спыніцца. Адкрыйце дзверку печы
ды асцярожна выньце посуд\кантэйнер. Пакіньце ежу на колькі патрэбна часу.
ПАДСКАЗКІ:
Калі печ пачне гатаванне, лампа печы загарыцца, і кругавая платформа пачне круціцца.
Калі Вы хочаце спыніць гатаванне да запраграміраванага часу, выключыце таймер, вярнуўшы рэгулятар
ТАЙМЕР РАЗМАРОЗКІ назад у пазіцыю "0" або адчыніце дзверку печы. Дзверка можа быць адчыненая ў
любы час падчас гатавання. Каб прадоўжыць гатаванне, зачыніце дзверку. Калі Вы хочаце змяніць час пад-
час гатавання, проста павярніце рэгулятар ТАЙМЕР РАЗМАРОЗКІ да пажаданага значэння.
Калі час гатавання\размарозкі меньшы за 3 хвіліны, павярніце ТАЙМЕР РАЗМАРОЗКІ далей за адзнаку ў 10
хвілін і адкруціце назад да пажаданага часу. Такім чынам час будзе адлічвацца больш дакладна.
Каб змяніць узровень магутнасці мікрахваляў падчас гатавання, павярніце УЗРОВЕНЬ МАГУТНАСЦІ МІК-
РАХВАЛЯЎ на патрэбнае значэнне.
УВАГА:
Пераканайцеся, што ТАЙМЕР РАЗМАРОЗКІ вярнуўся ў палажэнне "0" пасля гатавання. Інакш печ уключыц-
ца аўтаматычна, калі вы закрыеце дзверку.
УВАГА:
• Калі Вы многа гатуеце ў рэжыме 800 Вт, магутнасць печы аўтаматычна знізіцца, каб пазбегнуць перагрэ-
ву. (Узровень магутнасці ЗВЧ будзе зніжаны ).
Рэжым гатавання
Стандартны час
ЗВЧ 800 Вт
30 хвілін
R-200_OM_BOOKLET_EAST.indb Sek2:8
R-200_OM_BOOKLET_EAST.indb Sek2:8
2012-07-09 12:22:59
2012-07-09 12:22:59