Беларускi – Vitek VT-1255 User Manual

Page 35

Advertising
background image

35

БЕЛАРУСКI

• Пры адпарванні не датыкайцеся падэшвай

праса да матэрыялу, каб пазбегнуць яго
аплаўлення.

• Ніколі не адпарвайце адзежу, апранутую на

чалавека, бо тэмпература выходзячай пары
вельмі высокая, карыстайцеся плечкамі ці
вешалкай.

АЧЫСТКА ПАРАВОЙ КАМЕРЫ
Для павелічэння тэрміна службы праса
рэкамендуецца рэгулярна выконваць ачыстку
паравой камеры, асабліва ў рэгіёнах з “цвёрдай”
вадаправоднай вадой.
• Усталюйце рэгулятар сталай падачы пары (3) у

становішча "падача пары выключана".

• Напоўніце рэзервуар (11) вадой да адзнакі

MAX (13).

• Пастаўце прас на падставу (8).
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
• Завароткам рэгулятара (10) усталюйце

максімальную тэмпературу нагрэву падэшвы
праса "

•••

”, пры гэтым загарыцца індыкатар

(9) (мал. 3).

• Калі тэмпература падэшвы праса (12) дасягне

ўсталяванай тэмпературы, індыкатар (9)
загасне, можна праводзіць ачыстку паравой
камеры.

• Выключыце прас, усталяваўшы рэгулятар

тэмпературы (10) у становішча "MIN”.

• Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.
• Размясціце прас гарызантальна над ракавінай,

усталюйце і ўтрымлівайце рэгулятар (3) у
становішчы - SELF CLEAN (мал.7).

• Кіпячая вада і пара разам з накіпам будуць

выкідвацца з адтулін падэшвы праса (12).

• Злёгку калышыце прас наперад-назад, пакуль

уся вада не выйдзе з рэзервуара (11).

• Пастаўце прас на падставу (8) і дайце яму

цалкам астыць.

• Калі падэшва праса (12) цалкам астыне,

пратрыце яе кавалачкам сухой тканіны.

• Перш чым прыбраць прас на захоўванне,

пераканаецеся, што ў рэзервуары (11) няма
вады, а падэшва праса (12) сухая.

ДОГЛЯД І ЧЫСТКА
• Перш чым чысціць прас, пераканаецеся, што

ён адключаны ад сеткі і ўжо астыў.

• Працірайце корпус праса злёгку вільготнай

тканінай, пасля гэтага пратрыце яго насуха.

• Адклады на падэшве праса могуць быць

выдалены тканню, змочанай у воцатна-
водным растворы.

Пасля выдалення адкладаў папаліруйце
паверхню падэшвы сухой тканінай.

• Не выкарыстоўвайце для чысткі падэшвы і

карпусы праса абразіўныя чысцячыя сродкі.

Пазбягайце кантакту падэшвы праса з
вострымі металічнымі прадметамі.

ЗАХОЎВАННЕ
• Павярніце рэгулятар тэмпературы (10) супраць

гадзіннікавай стрэлкі да становішча "MIN”,
усталюйце рэгулятар сталай падачы пары (3)
у становішча “падача пары выключана”.

• Выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.
• Адкрыйце вечка залівальнай адтуліны (2),

перавярніце прас і зліце пакінутую ваду з
рэзервуара для вады (11) (мал. 8).

• Зачыніце вечка (2).
• Пастаўце прас вертыкальна і дайце яму цалкам

астыць.

• Захоўвайце прас у вертыкальным становішчы

ў сухім прахалодным месцы, недасяжным для
дзяцей.

Камплект пастаўкі
Прас - 1 шт.
Ёмістасць для залівання вады - 1шт.

ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Напруга сілкавання: 220-240 В ~ 50/60 Гц
Спажываная магутнасць: 1680-2000 Вт

Вытворца пакідае за сабой права змяняць
характарыстыкі прыбора без папярэдняга
паведамлення.

Тэрмін службы прыбора - 3 гадоў

Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры
звароце за гарантыйным абслугоўваннем

абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая
альбо квітанцыя аб аплаце.

Дадзены выраб адпавядае
патрабаванням ЕМС, якiя
выказаны ў дырэктыве ЕС 89/336/
ЕЕС, i палажэнням закона аб
прытрымлiваннi напружання (73/23
EC)

1255.indd 35

1255.indd 35

03.03.2010 15:40:18

03.03.2010 15:40:18

Advertising