Беларускi – Vitek VT-1559 User Manual

Page 55

Advertising
background image

55

БЕЛАРУСКI

сеткавы шнур, сеткавую вілку і корпус
параваркі.

Не выкарыстоўвайце пры чыстцы
паравых кошыкаў, паддона, верхняга
вечка і корпуса параваркі абразіўныя
чысцячыя сродкі.

• Рэкамендуецца мыць паравыя чары,

ёмістасць для прыгатавання рысу,
паддон і вечка ў цёплай вадзе са сродкам
для мыцця посуду. Не выкарыстоўвайце
посудамыйную машыну для мыцця
здымных дэталяў.

• Працірайце корпус параваркі вільготнай

тканінай.

• Рэгулярна мыйце паравыя чары.

ЗДЫМАННЕ НАКІПУ
Пасля 2-3 месяцаў выкарыстання
прыбора ў награвальным элеменце
можа ўтварыцца накіп. Гэта натуральны
працэс, які залежыць ад цвёрдасці
выкарыстоўваемай вамі вады. Неабходна
рэгулярна здымаць накіп для звычайнай
працы параваркі.
• Напоўніце рэзервуар для вады харчовым

воцатам да адзнакі МАХ.

• ВАЖНА: не выкарыстоўвайце хімічныя

прэпараты для выдалення накіпу.

• Усталюйце паддон (6), адну паравую

чару (1, 2 ці 3), зачыніце яе вечкам
(5) і ўключыце пароварку на 20-25
хвілін.

• УВАГА! Калі воцат выліваецца за краі

рэзервуара, то адключыце параварку
і, захоўваючы асцярожнасць, адліце
невялікую колькасць вадкасці.

Па заканчэнні працы таймера
адключыце параварку ад сеткі і дайце
ёй цалкам астыць, перад тым як выліць
воцат.

• Прамыйце рэзервуар халоднай вадой,

яшчэ раз заліце ваду, усталюйце
паддон (6), адну паравую чару (1, 2 ці
3), зачыніце яе вечкам (5), уключыце
параварку і ўсталюйце таймер на 5
хвілін.

• Адключыце параварку, дайце ёй цалкам

астыць, зліце ваду, прасушыце паддон,

паравую чару і вечка і прыбярыце
прыбор да наступнага выкарыстання.

ЗАХОЎВАННЕ
• Для памяншэння аб’ёму складзіце чары

ў паслядоўнасці (3)-(2)-(1).

В корпусе прылады прадугледжана
месца для захоўвання сеткавага шнура.
Запраўце сеткавы шнур у корпус
параваркі паступова ўсоўваючы яго
ўнутр.

• Захоўвайце прыбор у сухім прахалодным

месцы, не даступным для дзяцей.

ЧАС ПРЫГАТАВАННЯ ПРАДУКТАЎ І
РЭЦЭПТЫ
• Час прыгатавання залежыць ад аб’ёму

прадуктаў, вольнага месца ў чары, іх
свежасці і вашага густу.

• Час прыгатавання паказаны ў разліку

на ніжнюю чару, прадукты ў верхняй
чары рыхтуюцца даўжэй, прыблізна на 5
хвілін.

Пры большым ці меншым аб'ёме
прадуктаў адпаведна павялічвайце
ці памяншайце час прыгатавання
прадуктаў.

ГАРОДНІНА
• Адрэжце тоўстыя сцеблы ў капусты

браколі ці тоўстыя кветаножкі ў
каляровай капусты.

Гатуйце зялёную ліставую гародніну
максімальна кароткі час - яны хутка
губляюць свой колер.

Дадавайце соль і спецыі пасля
прыгатавання.

• Замарожаная гародніна не абавязкова

размарожваць перад прыгатаваннем у
параварцы.

1559.indd 55

1559.indd 55

10.06.2010 14:51:03

10.06.2010 14:51:03

Advertising